Філіялы
Интересно! Полезно! Познавательно!
Зал отраслевой литературы ЦГБ им. В. Тавлая предлагает новые возможности!
Падрабязней
Почувствуй себя Робинзоном вместе с викториной по книге Д. Дефо ”Жизнь и удивительные приключения Робинзона Крузо”
Падрабязней
«Праздничный пикник на крыше»
Дорогие друзья! Приглашаем всех вернуться в детство. Прочитать сказочную повесть о Малыше и Карлсоне. И проявить своё умение и фантазию!
Падрабязней
Вниманию читателей!
Пункт выдачи нотно-музыкальной литературы открылся по ул. Горького, 20
Падрабязней
Викторина для знатоков сказок
Успейте поучаствовать в последнем летнем приключении в компании со сказочными героями. 0+
Падрабязней
Анонс мерапрыемстваў на тыдзень
|
Анлайн-калекцыя “И снова о книгах и чтении” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”прапануе чарговую тэматычную падборку буктрэйлераў. На гэты раз аматары чытання пазнаёмяцца з самымі знакамітымі кнігамі, даведаюцца, якія сучасныя гаджэты існуюць для таго, каб чытанне стала максімальна камфортным заняткам. Аматарам стыля book-art прапануецца цікавая калекцыя аксесуараў для інтэлектуалак. Узрост: 6+ /адк.: загадчык аддзела І. А. Рушніцкая/. |
|
Анлайн-віктарына “Мы – мультипликационные герои” чакае юных аматараў чытання на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Удзельнікам прапануецца правільна суаднесці мультгерояў, якія сышлі з кніжных старонак, з іх аўтарамі. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар І кат. К. А. Акуліч/. |
|
Буктрейлер “Милосердие – путь к преодолению” размешчаны на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Увазе зацікаўленых прадстаўлена рознажанравая калекцыя з 17 кніг, у якіх дзеючыя героі – людзі з парушэннямі зроку. Да тэмы слепаты звярталіся розныя пісьменнікі ва ўсе часы: В. Шэкспір “Король Лир”, Г. Гарсіа-Маркес “Сто лет одиночества”, Ш. Бронтэ “Джейн Эйр”, М. Ахмедава “Дом слепых”, Н. Думбадзе “Я вижу солнце”, Ж. Сарамага “Слепота” і інш. Анансаваны творы, у якіх падымаецца актуальная тэма, падабраны для розных узростаў, у тым ліку для дзіцячага і падлеткавага чытання. Усе кнігі, прадстаўленыя ў буктрэйлеры, маюцца ў фондзе ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Узрост: 6+ /адк.: метадыст ІІ кат. Ю. В. Лібік/. |
|
Віртуальная выстаўка “Horrors на ночь” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” прадстаўляе калекцыю жудасных містычных гісторый, падборку кніг з самымі неверагоднымі таемнымі падзеямі, якія разгортваюцца пры ўдзеле інфернальных сіл. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар А. В. Самусевіч/. |
|
Гульня “Чиполлино, Джельсомино и другие…” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” прапануе зацікаўленым займальнае заданне ў фармаце інтэлектуальнага спаборніцтва паводле знакамітых казак італьянскага пісьменніка Дж. Радары. Узрост: 6+ /адк.: загадчык сектара дзіцячай літаратуры М. У. Сцяпура/. |
|
Персанальная фотавыстаўка “Город, в котором хочется жить” Андрэя Болка экспануецца ў зале галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Зацікаўленыя могуць наведаць экспазіцыю фотаработ баранавіцкага творцы штодня з 10:00 да 19:00 (акрамя выхаднога дня – нядзелі) па адрасу: вул. Леніна, 51. Фотавыстаўка дзейнічае да 31.10.2020. Даведкі па тэл.: 64 31 94. Узрост: 0+ /адк.: загадчык аддзела Н. М. Кіпель/. |
|
Выстаўка малюнкаў-ілюстрацый да друкаванай кнігі “По следам Гарри Поттера” навучэнцаў дзіцячай студыі дэкаратыўнага мастацтва пад кіраўніцтвам Ірыны Літвінюк дзейнічае ў цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы. Кожны жадаючы можа наведаць экспазіцыю штодня з 10:00 да 19:00 (акрамя выхадного дня – нядзелі) па адрасу: вул. Камсамольская, 23 А. Выстаўка дзейнічае да 23.11.2020. Узрост: 0+ /намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі А. М. Робак/. |
|
Марафон-віншаванне “Праздничный пикник на крыше” запусціла цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка з нагоды 65-годдзя з дня выйсця казачнай аповесці А. Ліндгрэн “Малыш і Карлсон, который живёт на крыше”. Зацікаўленым прапануецца выканаць творчыя заданні, прадстаўленыя на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Марафон-віншаванне будзе праходзіць да 30 лістапада (уключна). Галасаванне за лепшую працу пройдзе на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” з 1 па 7 снежня (уключна). Усе удзельнікі будуць узнагароджаны дыпломамі. А пераможцы атрымаюць яшчэ і прызы ад бібліятэкі. Даведкі па тэл.: 66 29 13, 66 29 14 Узрост: 0+ /адк.: намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі А. М. Робак/. |
|
Да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка У. Караткевіча 11.11.2020 – каляндар “Пісьменнік адзначае юбілей” у зале галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая будзе прадстаўлены юбілейнай старонкай “Быў. Ёсць. Буду”. Наведвальнікаў чакае знаёмства з літаратурнай спадчынай беларускага пісьменніка, а таксама з яго жыццёвым шляхам. Узрост: 12+ / адк.: бібліятэкар Т. В. Сташук/. да 30.11.2020 – адна са старонак літаратурнага календара “Карагод юбілейных дат” пад назвай “Рыцар замка дабрыні і спагады” ў сектары дзіцячай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая распавядае пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка і прадстаўляе яго творы. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар І кат. К. А. Акуліч/. да 30.11.2020 – метадычная выстаўка “Паэт зямлі з найменнем Беларусь” чакае зацікаўленых у аддзеле метадычнай і аналітычнай работы цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Увазе наведвальнікаў прапануюцца сцэнарныя і тэарэтычныя матэрыялы ў дапамогу да падрыхтоўкі і арганізацыі тэматычных мерапрыемстваў і выставак. Узрост: 16+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. Н. В. Рашэтнік/. да 30.11.2020 – пастаянна дзеючая выстаўка “Литературная страница” ў цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы прадстаўлена пад назвай “Рамантычны рыцар чалавечнасці”. Кожны наведвальнік можа пазнаёміцца з тв орамі У. Караткевіча, біяграфічнымі звесткамі. Узрост: 12+ /адк.: гал. бібліятэкар А. В. Цітова/. |
|
Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка А. Макаёнка 12.11.2020 – выстаўка-партрэт “Андрэй Ягоравіч Макаёнак – пісьменнік і драматург” пазнаёміць наведвальнікаў гарадской дзіцячай бібліятэкі (Філіял № 3) з літаратурнай дзейнасцю і лёсам аўтара-юбіляра. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар ІІ кат. С. М. Лук’янчык/. да 30.11.2020 – выстаўка “Литературная страница”: “Выдатны майстар сатыры” прадставіць увазе наведвальнікаў цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі мастацкія творы аўтара і біяграфічныя звесткі аб ім. Узрост: 12+ /адк.: гал. бібліятэкар А. В. Цітова/. |
|
Да Дня заснавання г. Баранавічы 11.11.2020 – наведаць кніжную выстаўку “Мой горад – самы лепшы на планеце” кожны зацікаўлены можа ў зале галіновай літаратуры (краязнаўства) цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Пазнаёміўшыся з інфармацыйна-ілюстрацыйнымі матэрыяламі экспазіцыі, можна будзе даведацца аб гістарычных падзеях і сучасным стане горада Баранавічы. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар І кат. І. І. Лукашова/. да 30.11.2020 – выстаўка-знаёмства “Литературные имена г. Барановичи” аформленаў гарадской бібліятэцы (Філіял № 4). Наведвальнікаў чакае знаёмства з літаратурнай дзейнасцю таленавітых жыхароў нашага горада. Увазе зацікаўленых будуць прадстаўлены мастацкія творы баранавіцкіх пісьменнікаў, паэтаў і біяграфічныя звесткі аб іх. Узрост: 12+ /адк.: бібліятэкар І кат. А. В. Мытніцкая/. |
|
Да Сусветнага Дня дабрыні 13.11.2020 – акцыя “Доброта творит чудеса” адбудзецца на малодшым абанеменце гарадской дзіцячай бібліятэкі (Філіял № 3). Маленькім і юным чытачам будзе прапанавана напоўніць скрыначку добрых слоў, успомніць прыказкі аб дабрыні, разгадаць загадкі аб добрых казачных героях. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у творчай майстэрні “Доброта в ладошках”. Да акцыі будзе аформлена тэматычная выстаўка “Добрый мир любимых книг”, на якой бібліятэкары прадставяць мастацкую літаратуру аб дабрыні, сяброўстве, ветлівасці і спачуванні. Удзельнікі акцыі атрымаюць прызы. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар І кат. В. П. Кузняцова, галоўны бібліятэкар К. С. Ладуцька/. 13.11.2020 – паўдзельнічаць у акцыі “Дерево добра” запрашаюць супрацоўнікі цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі. У гэты дзень наведвальнікаў чакае гульня-віктарына “Сказка доброму научит”, выстаўка-настрой “Добрый мир любимых книг”, а таксама творчы лістапад “Лучики добра”. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар С. Ю. Шпак/. |
| 13.11.2020 |
|
кніжныя рэдкасці “Необычный формат” чакаюць наведвальнікаў гарадской бібліятэкі (Філіял № 1). Увазе чытачоў будзе прадстаўлена экспазіцыя нестандартных выданняў, якія ёсць у фондзе бібліятэкі. Так, напрыклад, можна будзе даведацца, якія кнігі ў бібліятэцы самыя вялікія і самыя маленькія па памерах, самыя шырокія, вузкія і інш. Узрост: 12+ /адк.: загадчык бібліятэкі Л. М. Малашэня/. |
| 20.11.2020 |
|
юбілейная паліца “Бо ўсё-такі я па прыродзе Корнеў…” аформлена ў зале галіновай літаратуры (краязнаўства) цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая да 85-гадовага юбілею баранавіцкага паэта А. Корнева. Наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца з кнігамі юбіляра, якія ёсць у фондзе бібліятэкі, біяграфічнымі звесткамі. Узрост: 12+ /адк.: гал. бібліятэкар І. П. Дрэкоўская, бібліятэкар І кат. І. І. Лукашова/. |
| да 30.11.2020 |
|
кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Золотая полка сказочных героев” прапануе маленькім наведвальнікам гарадской бібліятэкі (Філіял № 1) падборку лепшых казачных твораў з сусветнай скарбніцы літаратуры: “Красная Шапочка” Ш. Перо, “Бременские музыканты” Братоў Грым і інш. Асабліва цікавым юным чытачам будзе ўбачыць побач з прадстаўленымі кніжкамі фігуркі і розныя выявы казачных герояў, якія стануць часткай экспазіцыі. Узрост: 0+ /бібліятэкар І кат. С. В. Чыжык/. |
| да 30.11.2020 |
|
літаратурны каляндар “Карагод юбілейных дат”усектары дзіцячай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая абнаўляе юбілейныя старонкі і прадстаўляе ўвазе зацікаўленых новыя выставачныя экспазіцыі: “У пошуках скарбаў” – да 170-годдзя з дня нараджэння шатландскага пісьменніка Р. Сцівенсана; “Актуальны і сучасны” – да 120-годдзя рускага пісьменніка М. Пагодзіна; “Дзіцячы востраў дабрыні” – да 90-годдзя беларускага пісьменніка Р. Ігнаценкі; “У кампаніі Тома Сойера” – да 185-годдзя з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка М. Твэна. Узрост: 6+ /адк.: бібліятэкар І кат. К. А. Акуліч/. |
Хто на сайце?
Зараз на сайце 9 гасцей і ніводнага зарэгістраванага












